Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.12.2022

Трэба дома бываць часцей

Трэба дома бываць часцей…(Чэрвеньскі район)

 

 

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

 

Знакамітыя словы Рыгора Барадуліна вучаць нас з маленства не забываць бацькоўскі дом. Калісьці маладыя і поўныя сіл нашы маці і бацька самастойна маглі вырашыць усе пытанні, яны забяспечвалі нас усім неабходным, забяспечылі нам бяспечнае дзяцінства. Погэтаму стоіць паклапаціцца аб тым, как іх сталасць таксама была бяспечнай.

Званок по тэлелефону, пакет прадуктаў харчавалння, неабходныя лекі не заменяць галоўнага – клопату аб бяспецы старэйшага пакалення, якая забяспечыць ім шчаслівую старасць і захавае жыццё

Сёння пытанне бяспекі пенсіянераў стаіць найбольш востра: статыстыка паказвае, што менавіта састарэлыя людзі часцей за ўсё становяцца часткай зводак ратавальнікаў. Работнікамі МНС надаецца вялікая ўвага гэтай групе насельніцтва - наведваюцца прыватныя домаўладання, праводзяцца маштабныя акцыі і рэспубліканскія конкурсы, тэматычныя мерапрыемствы і сустрэчы, каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацый.

Але гэтага бывае недастаткова, таму што ні ратавальнікі, ні якая-небудзь іншая служба не змогуць замяніць тыя клопат і ўвагу, якія здольныя даць сваім пажылым бацькам іх дзеці.

Усім, у каго яшчэ не пустая бацькоўская хата, варта знайсці хвілінку вольнага часу і згуляць на апярэджанне: праверыць спраўнасць электрапрыбораў, цэласнасць пячнога апалу і электраправодкі, прыбраць прысядзібны ўчастак, усталяваць пажарныя апавяшчальнікі і падрыхтаваць усё неабходнае на выпадак экстранай сітуацыі.

Такія простыя для любога дарослага чалавека дзеянні дапамогуць не толькі абараніць родных ад сотняў трагедый, але і, вярнуўшыся ў родны куток са словамі "Я дома!", чуць у адказ радасны голас бацькоў, а не пранізлівую да дрыжыкаў цішыню.

  • 2.6. Назначение пособия в связи с рождением ребенкараскрыть » / « свернуть

Разделы сайта