Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2020

Свята роднай мовы

“Быць беларусам – гэта значыць па- беларуску чуць і бачыць, па-беларуску размаўляць і самабытнасць не губляць”,– так лічаць вучні і настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы”. Таму у суботу 22 лютага ў актавай зале ўстановы адукацыі было вельмі людна. Ды і зразумела, бо тут ладзілася свята роднай мовы “У гасцях у цёткі Лявоніхі”. Гасцей сустракалі Марына Уладзіміраўна Бортнік у ролі Лявоніхі і Вольга Аляксандраўна Пятровіч, якая выконвала ролю дачкі Волечкі.

Рыхтавалі свята, запрашалі гасцей вучні 8 “А” класа. У ролі сувядучых выступілі Мікіта Каральчук, Ганна Ярашэнка, Яўгенія Пацалуева, Аляксей Кулагін.

Сышліся на свята вучні 5-11 класаў. І для кожнага былі падабраны вясёлыя гульні, цікавыя заданні, народныя забавы. Наогул, у час мерапрыемства рэфрэнам гучалі словы прызнання любові да роднай краіны, беларускай мовы, культуры.

Пранікнёна прачытала верш Р.Барадуліна “Быць” Эльвіра Мальцава, беларускімі краявідамі любаваліся пад час прагляду відэа “Беларусь. Звыш за чаканне”, з замілаваннем усе перанесліся на ўлонне прыроды разам з песняй “Аксамітны летні вечар” у выкананні Дар’і Пацалуевай. З асалодай услухоўваліся у гучанне роднай мовы з вуснаў васьмікласнікаў-акцераў у час інсцэніроўкі “Вячоркі ў Паўлінкі” паводле п’есы Я.Купалы.

Упрыгажэннем свята стала выступленне ветэрана працы Алега Кавалеўскага, які прачытаў свае вершы.

Але ж якое свята без гульняў і забаў?! Таму павесяліліся на славу: гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі прыпеўкі, выконвалі развіваючыя заданні, вадзілі карагод, танцавалі “Лявоніху” і, зразумела, дарылі падарункі, атрымлівалі пачастункі.

Закончылася свята агульнай песняй “Бывайце здаровы, жывіце багата”.

Шчырая мова, весялосць і душы маладосць аб’ядноўвалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

  • 2.6. Назначение пособия в связи с рождением ребенкараскрыть » / « свернуть

Разделы сайта