Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

В помощь ученику

Организация безопасности:

Паважаныя сябры!
Дарогу ў школу выбірайце самую бяспечную, па якой неабходна радзей пераходзіць праезджую частку. Менш пераходаў – менш небяспекі.
 Пераходзіць дарогу імкніцеся толькі з дарослымі і толькі ў дазволеных месцах.
Памятайце, што праезджая частка не месца для гульні. З вялікай хуткасцю па ей праязджаюць аўтамабілі. Заўважыць, што на праезджую частку выбегла дзіця, вадзіцелю ўдаецца вельмі позна. Акрамя таго, з-за вашых паводзін могуць пацярпець іншыя людзі.
Памятайце, што знаходзіцца дзіцяці на дарозе аднаму ці ў кампаніі аднагодкаў небяспечна. Імкніцеся да цемнаты апынуцца дома.
 Нават на канікулах і ў выхадныя дні неабходна строга выконваць Правілы дарожнага руху.
Пераходзіць дарогу неабходна толькі на зялёны свет светлафора і быць пры гэтым вельмі уважлівымі.
Не бярыце прыклад з дарослых, якія выбягаюць на праезджую частку, парушаюць Правілы.
Папрасіце бацькоў купіць вам светавяртаючыя значкі, наклейкі і прымацаваць іх на верхнюю вопратку ці партфель.
 
 
Дзеці, будзьце дысцыплінаваныя на вуліцы!
 
Там, дзе няма тратуараў, хадзіце толькі па абочыне, прытрымліваючыся левага боку дарогі!
Пераходзіце вуліцу ў месцах, дзе маюцца лініі або паказальнікі пераходу, а дзе іх няма - у месцах, дазволеных для пераходу (як вучыў настаўнік, бацькі)
Пераходзячы вуліцу, паглядзіце налева, а дайшоўшыда сярэдзіны - направа!
Не перабягаць дарогу перад блізка праязджаючым транспартам!
Не гуляць і не катацца на каньках, лыжах і санках на праезнай часткі вуліцы!
Язда на веласіпедах па вуліцах і дарогах дазваляецца дзецям не маладзейшыя за 14 гадоў.
 
Выконвайце правілы карыстання грамадскім транспартам. Выконвайце Правілы дарожнага руху самі і дапамагайце ў гэтым сваім родным і блізкім!
 
Лепшы спосаб захаваць сваё жыццё на дарогах - выконваць Правілы дарожнага руху!
 
Правіла 1. Пераходзіць вуліцу можна толькі па пешаходных пераходах. Яны абазначаюцца спецыяльным знакам "Пешаходны пераход".
Правіла 2. Калі няма падземнага пераходу, ты павінен карыстацца пераходам са святлафорам.
Правіла 3. Нельга пераходзіць вуліцу на чырвонае святло, нават калі няма машын.
Правіла 4. Пераходзячы вуліцу, заўсёды трэба глядзець: спачатку - налева, а дайшоўшы да сярэдзіны дарогі - направа.
Правіла 5. Бяспечней за ўсё пераходзіць вуліцу з групай пешаходаў.
Правіла 6. Ні ў якім разе нельга выбягаць на дарогу. Перад дарогай трэба спыніцца.
Правіла 7. Нельга гуляць на праезнай частцы дарогі і на тратуары.
Правіла 8. Калі твае бацькі забыліся, з якога боку трэба абыходзіць аўтобус, тралейбус і трамвай, можаш ім нагадаць, што: аўтобус, тралейбус, трамвай небяспечна абыходзіць як спераду, так і ззаду. Трэба дайсці да бліжэйшага пешаходнага пераходу і па ім перайсці вуліцу.
Правіла 9. Па-за населеных пунктаў дзецям дазваляецца ісці толькі з дарослымі па краі (абочыне) насустрач машынам.

Разделы сайта