Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2022

Дзень роднай мовы

 21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма існаванне нацыі, народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

З мэтай выхавання цікавасці да роднай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры ў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Смілавічы” прайшла гульня-віктарына “Радзіма, мова, народ”, у якой прынялі ўдзел вучні 7 “Б” класа. На працягу гульні вучні паўдзельнічалі ў шматлікіх турах: “Пытанне ў мяшэчку”, “У каралеўстве крывых люстэркаў”, “Лепшы гаварун”, “7 падказак”, “Вам слова, юныя паэты.”

Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пытанні, узгадвалі славутых сыноў зямлі беларускай, прыказкі і прымаўкі, рабілі творчыя паэтычныя замалёўкі. У гульнёвай праграме яны паказалі свае веды і моўную эрудыцыю.

У ходзе напружанай інтэлектуальнай барацьбы перамагла каманда “Папараць-кветка”.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай дабразычлівай атмасферы.

 

  • 2.6. Назначение пособия в связи с рождением ребенкараскрыть » / « свернуть

Разделы сайта