Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2015

Рынга. Шлях да перамогі

21 лютага 2015 года ў 152 школе горада Мінска адбыўся юніёрскі турнір па рынга,у якім прыняла ўдзел і каманда са Смілавіч. Смілавічы прадстаўлялі 14 рынгістаў са школы №1,адзін са школы №2 і адзін студэнт БНТУ. Што было далей? Глядзім поўную навіну

Таксама на турніры за медалі спрачаліся юныя спартсмены з ліцэя БДУ,45 школы,вёскі Жыліхава і вядома ж гаспадары з 152 школы г.Мінска. У праграму спаборніцтваў былі ўключаныя наступныя дысцыпліны:змешаныя тройкі (2001 года нараджэння і маладзей),мужчынскія і жаночыя двойкі (1997-2000 г.).

У змешаных тройках усе прызавыя месцы,што вельмі прыемна,занялі юныя рынгісты нашай школы!Яны паміж сабой і вырашылі,хто будзе першы ,хто другі,а хто і трэці,тым самым нікога не пусціўшы на п'едэстал!І так,першае месца заваявала каманда ў наступным складзе:Юдо Дзмітрый,Воранаў Уладзімір і Букатка Лізавета(у цэнтры на фота1);другое месца-Мялешчык Аляксандр,Клімовіч Павел і Раковіч Кацярына(злева на фота1) і трэцяе-Ляшук Максім,Харошка Валянцін і Нежавец Мілана(зправа на фота 1).


У жаночых двойках мацней усіх аказалася пара Яцэвіч Ганна і Спірына Анастасія з 45 школы,другое месца заняла наша смілавіцкая каманда ў складзе Патупчык Вікторыі і Кавалёнак Веранікі(фота 2)і трэцяе месца ў двойкі з ліцэя БДУ Кукушкінай Вернанікі і Плотнікавай Ліі.


Першае месца ў мужчынскіх двойках прадказальна ўзялі мінчане Смаршчок Яўген і Герасімовіч Арцём (у цэнтры на фота3),другое-мінска-смілавіцкая пара Мазанік Мікіта і Шчурко Ігар і трэцяе-смілавіцкая каманда ў складзе Іванова Ільі і Варэніка Антона.
Шчыра віншуем усіх прызёраў і пераможцаў!Так далей!

Карысныя спасылкі:

Разделы сайта