Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2026

Неделя белорусского языка и литературы

У межах Тыдня роднай мовы мы правялі салодкую акцыю "Перакладзі слова — атрымай цукерку!"

Вучні з задавальненнем далучаліся да гульні: перакладалі рускія словы на беларускую мову. І трэба сказаць, што рабяты праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі!
Хтосьці лёгка адказваў, а над некаторымі словамі даводзілася падумаць. Але цукерку атрымаў кожны. Вельмі прыемна, што акцыя выклікала станоўчыя эмоцыі і жывы інтарэс.

Францыск Скарына і Еўфрасіння Полацкая — дзве яркія зоркі на небасхіле беларускай гісторыі, асветнікі, чые імёны навечна ўпісаны залатымі літарамі.  Іх дзеянні аб'яднаны агульнай мэтай — служэннем народу праз распаўсюджванне ведаў, культуры і духоўнасці. Пра гэта расказвалі вучні 10 і 11 класаў на інфармацыйнай гадзіне ў малодшых класах, якая прайшла ў рамках Тыдня беларускай мовы.

"Яго імя Радзіма ўшанавалі" - выстава літаратурных газет прайшла ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

У сёння ў актавай зале адбылося яркае і запамінальнае мерапрыемства, якое стала лагічным і прыгожым завяршэннем Тыдня роднай мовы. Літаратурна-музычны мантаж «Роднаму слову пакланюся» сабраў аматараў беларускага слова, каб яшчэ раз пераканацца ў яго непаўторнасці і мілагучнасці.
Вучні чыталі вершы пра мову — шчырыя, пранікнёныя і патрыятычныя.
Аднак мерапрыемства было не толькі лірычным, але і пазнавальным. Настаўнікі падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую інтэрактыўную частку.
Таксама для ўдзельнікаў гучалі ўрыўкі з вядомых і любімых беларускіх песень. Але задача была не проста адгадаць мелодыю, а назваць аўтара слоў. Гэта выклікала жывы інтарэс. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі карысныя падарункі — кніжныя закладкі, якія яшчэ доўга будуць нагадваць пра гэты дзень і заахвочваць да чытання.
Літаратурна-музычны мантаж «Роднаму слову пакланюся» стаў сапраўдным святам. Ён паказаў, што беларускае слова жыве, гучыць і знаходзіць водгук у сэрцах маладога пакалення.

01.11.2025

Турнир по игре Ринго

раскрыть » / « свернуть
11.10.2025

Факультативное занятие «Основы семейной жизни»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта