Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.12.2018

Году малой радзімы прысвячаецца…

Роднаму краю, які ўслаўлялі паэты Чэрвеньшчыны, якога праслаўлялі знакамітыя землякі – касманаўты, змагары, краязнаўцы і пісьменнікі, у ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы” у гэтым годзе было прысвечана шмат мерапрыемстваў

Знакавай падзеяй у Год малой радзімы для навучэнцаў і настаўнікаў стала падрыхтоўка і афармленне кнігі “Пісьменнікі і паэты Чэрвеньшчыны”. Зборнік змяшчае творы вядомых паэтаў, пісьменнікаў, біяграфічныя звесткі аб зямляках-творцах, сярод якіх Уладзімір Ляўданскі, Эдуард Ярашэвіч, Мікола Вяршынін, Міхась Пянкрат, Генадзь Аўласенка, Іван Ярашэвіч, Уладзімір Шулякоўскі.

Звесткі збіралі па крупіцах з розных крыніц: сустракаліся з суседзямі, знаёмымі, сябрамі пісьменнікаў, бралі інтэрв’ю ў саміх аўтараў, у пасялковай, раённай і Нацыянальнай бібліятэках адшукалі творы, публікацыі аўтараў, змястоўныя расповеды пра іх.

Прэзентацыя кнігі прайшла ў рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню беларускага пісьменства і друку, і суправаджалася выставай твораў пісьменнікаў-землякоў, выступленнем чытальнікаў, якія вельмі ўдала перадавалі настрой і пачуцці аўтараў. Беларускае, роднае, самабытнае слова гучала шчыра і душэўна.

Кожнае мерапрыемства ў 2018/2019 навучальным годзе мае мэтай – выхоўваць актыўнага грамадзяніна нашай квітнеючай Беларусі. Таму мы стараліся ў рамках праекта ШАГ арганізаваць сустрэчы з вядомымі людзьмі нашай малой радзімы, каб яшчэ раз упэўніцца, што наша Чэрвеньшчына багата не толькі “сонечнымі сунічнымі барамі” ды “мядовымі лугавінамі”, але і славутымі землякамі.

Першай была сустрэча з супрацоўнікам турысцка-краязнаўчага Цэнтра Чэрвеньскага раёна Драпеза Л. В., якая пазнаёміла навучэнцаў з даследчымі работамі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Смілавіч – знішчэнні яўрэяў, выратаванні яўрэйскіх дзяцей, ганьбаванні фашысцкімі захопнікамі мірнага насельніцтва. Пранікнёна гучалі радкі з пісем родных, чые продкі загінулі ў яўрэскім гета, захапіла і ўстрывожыла чытанне ўрыўка з апавядання Цві Колец “Легенда об убітом цветке”, нікога не аставіла раўнадушным гісторыя Фені Паўлаўны Халадзінскай, якой пасмертна, дзякуючы пашуковай рабоце вучняў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Смілавічы” пад кіраўніцтвам Драпеза Л.В., Жыгалка С.Т., прысвоена званне Праведніцы Міра.

Сустрэча з чалавекам адораным – гэта заўсёды здабытак, з паэтам і краязнаўцам – шчасце. Шчасце дакрануцца да нечага бязмернага і безгранічнага, непадуладнага простаму чалавеку. Такой і была сустрэча з Іванам Паўлавічам Ярашэвічам 22 лістапада 2018 года.

Іван Паўлавіч расказаў аб тым, як стаў паэтам і краязнаўцам, адказаў на пытанні вучняў, чытаў свае вершы, у якіх адкрыта выказвае свае думкі, пачуцці. Яго шчырая душа, развагі, маральныя каштоўнасці ў радках, напісаных яго сэрцам.

Яшчэ мы даведаліся, што І. Ярашэвіч з’яўляецца старшынёй Савета ветэранаў Смілавіцкага сельсавета. І не дзіва, бо яго жыццёвае крэда – працаваць, дапамагаць людзям.

Апошняй у гэтым каляндарным годзе была сустрэча з Генадзем Пятровічам Аўласенка – беларускім пісьменнікам, паэтам і драматургам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 года, жыхаром г.Чэрвеня.

Гэта была не проста сустрэча, а хутчэй тэатралізаванае мерапрыемства, на якое былі запрошаны навучэнцы з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Смілавічы” і ДУА “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна”.

Спачатку вучні 7 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы” прэзентавалі гасцям кнігу “Паэты і пісьменнікі Чэрвеньшчыны”, затым расказалі пра жыццё землякоў-творцаў. Вядучыя Цітавец Арцём і Раковіч Кацярына цікава ладзілі гутарку з пісьменнікам. Аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і дарослых, Генадзь Аўласенка трапна, дзе з гумарам, дзе сур’ёзна адказваў на пытанні, захапляльна распавядаў пра свае творы, пранікнёна чытаў свае вершы на рускай і беларускай мовах.

Вучні 11 класа Назарава Юлія і Камейка Анастасія прачыталі вершы Генадзя Аўласенкі, яго верш прадставіла удзельнікам мерапрыемства і вучаніца 6 класа Розум Валерыя. Аздобілі нашу сустрэчу інсцэніроўка у выкананні дзесцікласнікаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы” “Яшчэ раз пра каханне” і лялечны тэатр ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Смілавічы” з пастаноўкай “Конь і воўк”.

Была магчымасць у прысутных набыць і кнігі Генадзя Аўласенкі.

Шмат новага і карыснага пачарпнулі вучні – удзельнікі вышэйпералічаных мерапрыемстваў, і, без сумнення, зразумелі, што кожны павінен знайсці тую адзіную дарогу, па якой будзе ісці ўпэўнена і ўдала ўсё сваё жыццё, каб прыносіць радасць сабе і блізкім, карысць дзяржаве.

М.У.Бортнік,

бібліятэкар ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы”

  • 2.6. Назначение пособия в связи с рождением ребенкараскрыть » / « свернуть

Разделы сайта