Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2018

Сямейныя справы

Сем’і бываюць розныя. Розныя бываюць і адносіны ў гэтых сем’ях. Але кожны марыць пра шчаслівую сям’ю. Таму родныя людзі, радня, сям’я – гэта падарунак лёсу, і мы павінны яго шанаваць

Радня — працяг твайго зямнога дня.
Маліся, каб не скора вечарэла,
Каб адзіноту крэўнасцю сагрэла,
Каб ля цябе не зябла дабрыня.
Рыгор Барадулін

Сям'я — важнае слова ў жыцці кожнага чалавека, бо – гэта маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць табе на дапамогу, а парады родных будуць заўсёды шчырымі і карыснымі.

У жыцці кожнага чалавека бацькі адыгрываюць вельмі важную ролю, бо менавіта яны дораць сваім дзецям шчырую і бескарыслівую любоў, вераць у іх сілы нават тады, калі мы самі перастаём у іх верыць. Для іх мы заўсёды маленькія, таму заўсёды можам прыйсці са сваімі нягодамі і клопатамі, каб атрымаць спачуванне. Калі побач родныя людзі, то любая бяда ўжо не здаецца страшнай, любыя перашкоды не здаюцца непераадольнымі.

Ад шчырай любовi нараджаюцца шчаслiвыя дзецi! Менавіта так хочацца распачаць аповед пра сям’ю Пацалуявых з г.п.Смілавічы. Старэйшы сын Ягор з залатым медалём скончыў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Смілавічы”. Падчас навучання ва ўстанове адукацыі, юнак прымаў самы актыўны ўдзел у раённых, абласных і нават міжнародных алімпіядах па фізіцы, атрымаў дыплом першай ступені на XXII Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару па фізіцы.Зараз ён студэнт першага курса БДУІР. Старанна вучыцца і з’яўляецца прытэндэнтам на залаты медаль і дачка Дар’я - вучаніца 10 класа. Мікіта і Раман – вучні сярэдняга звяна. Яны таксама старанна і паспяхова авалодваюць ведамі. У малодшых класах вучыцца сын Трафім, а ў гэтым навучальным годзе вучаніцай першага класа стала і самая малодшая – дачка Варвара. Жыццё ў шматдзетнай сям`i зрабiла іх самастойнымі, навучыла з павагай ставіцца да старэйшых, цанiць блiзкiх, дапамагаць бацькам па гаспадарцы. “Будуць працаваць – будуць годна жыць” – адзначаюць бацькі, Сяргей Віктаравіч і Аляксандра Валер’еўна Пацалуявы.

У сям’і Пацалуцевых ва усім адчуваецца атмасфера дабразычлівасці, гармоніі і парадку. А такія адносіны могуць быць толькі там, дзе пануе каханне, дзе бацькі і дзеці з пяшчотай адносяцца адзін да аднаго, дзе шчыра падтрымліваюць дзетак ва ўсіх добрых справах.

Гэта сям’я ўразіла сваёй шчырасццю і неардынарнасцю. У ёй існуюць свае традыцыі, кожны мае любімы занятак/

Сяргей Віктаравіч вельмі разважлівы і сур’ёзны сем’янін. Разам з сынамі ён стварае дабрабыт ва ўласным доме. Матуля. так ласкава называюць Аляксандру Валер’еўну дзеці, напаўняе яго пяшчотай і любоўю. А яшчэ

выхоўвае ў дзяцей павагу да бацткі - галоўнага дарадцы і ахоўніка дамашняга ачага.

Акрамя хатніх клопатаў , Сяргей Віктаравіч і Аляксандра Валер’еўна актыўна прымаюць удзел і ў грамадскім жыцці. Школьныя меропрыемствы не абыходзяцца без выступлення Аляксандры Валер’еўны. Песні ў яе выкананні кранаюць кожнага слухача, часта яна з’яўляецца не толькі выканаўцам, але і аўтарам вершаў.

Матэрыяльны аспект у сям’і Пацалуявых зусім не самае галоўнае ў жыцці. Самае галоўнае – гэта сям'я. Сапраўдная сям’я жыве аднымі клопатамі, аднымі думкамі, адным жыццём. Сям’я - гэта ўменне з павагай ставіцца адзін да аднаго, гэта ўзаемадапамога, гэта каханне. Гэта бабуліны казкі і смачныя бліны, гэта матулін клопат, гэта загадкавыя дзедавы інструменты ў скрыні, гэта татава дапамога ў любой справе, гэта цётчына ўменне вышываць ці пячы пірагі, а дзядзькава – іграць на гармоніку або гітары…

  • 2.6. Назначение пособия в связи с рождением ребенкараскрыть » / « свернуть

Разделы сайта